воскресенье, 22 января 2017 г.


Паважаныя рабяты! Віншую вас з надыходам вучэбнага года. Жадаю вам цярпення і поспехаў.

Трэба вам купіць за лета
У трэйці клас і тое, і гэта :)
Ведаюць дарослыя і дзеці
Як патрэбны ўсе прадметы:)

Спіс прылад  для 3 класа

Сшыткі ў шырокую лінейку (сшыткі павінны быць падпісаны алоўкам са зваротнага боку і абгорнуты).
Ручкі (некалькі штук, на выпадак, калі адна з іх перастане пісаць), просты аловак (2 шт.), гастрылка, гумка, лінейка  - усё гэта павінна быць у пенале.
Каляровыя алоўкі, фарбы (гуаш), пэнзлі, клей-аловак, клей ПВА, каляровая папера і кардон, нажніцы, альбом для малявання, пластылін, дошка для лепкі.
2 пачкі папяровых сурвэтак, 2 рулоны туалетнай паперы, 2 рулоны папяровых ручнікоў.
Спартыўная форма ў спец. мяшку.
Дзённік вучня пачатковай школы (РБ) у вокладцы.


Усе прылады павінны быць падпісаны.

суббота, 24 декабря 2016 г.

Дарагія рабяты! Віншую вас з пачаткам зімовых канікул! Жадаю вам добра адпачыць, цікава і радасна сустрэць Ражство Хрыстова і Новы год!

суббота, 10 декабря 2016 г.

УВАГА! УВАГА! УВАГА!

Паважаныя рабяты! 
Самым актыўным удзельнікам у выкананні заданняў на сайце Учу.ру з'яўляецца Юркевіч Раман. Рома, ты малайчына! Так трымаць!

среда, 23 ноября 2016 г.

Паважаныя рабяты і бацькі!

25 лістапада адбудзецца экскурсія ў музей Раклевіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы. Кошт паездкі складае
 1 рубель.

воскресенье, 20 ноября 2016 г.

Паважаныя бацькі!


Незабывайце праверыць наяўнасць у Вашых дзяцей светаадлюстроўваючых элементаў на момант знаходжання непаўналетніх на вуліцы і праезжай частцы.

ПАВАЖАНЫЯ РАБЯТЫ, ТАТЫ І МАТУЛІ!

Паважаныя рабяты, таты і матулі!
16.12.2016 года
запрашаем жадаючых на экскурсію ў Гродзенскі тэатр лялек. Вас чакаюць незвычайныя навагоднія прыгоды, сустрэча з казачнымі персанажамі, а таксама падарункі ад Дзеда Мароза. 


воскресенье, 31 января 2016 г.